Конкурс на лепшы відэаролік «Памяць аб мінулым захаваем»

Конкурс на лепшы відэаролік «Памяць аб мінулым захаваем» праводзіцца сярод устаноў адукацыі краіны.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных Сіл.

Конкурс праводзіцца з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу моладзі, фарміраванне ваенна-патрыятычнай свядомасці, выхавання пачуцця асабістага дачынення да захавання памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны і ахвярах войнаў, стымулявання моладзі да вывучэння ваенна-гістарычнай спадчыны краіны.

Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца навучальныя ўстановы адукацыі краіны ва ўзросце 10-16 гадоў.

На конкурс прадстаўляюцца відэаролікі ў форме апавядання пра мемарыяльныя комплексы, помнікі, памятныя знакі, якія ўвекавечваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., якія выказваюць асабістае стаўленне аўтара да тэмы конкурсу.

Відэаролікі на конкурс прымаюцца арганізатарамі да 23 траўня 2022 гады на email vayar@mod.mil.by.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі I, ΙI, ΙIΙ ступеней з прысваеннем звання пераможцы і лаўрэатаў конкурсу.

Інфармацыя аб конкурсу размяшчаецца на інтэрнэт-партале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: