Асабіста-камандныя спаборніцтвы ў выглядзе «боўлдэрынг» па відзе спорту «Скалалажанне спартыўнае» Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі
З 11 па 13 сакавіка 2021 года на скаладроме ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" адбыліся асабіста-камандныя спаборніцтвы ў выглядзе «боўлдэрынг» па відзе спорту «Скалалажанне спартыўнае» Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.
Рэспубліканскія спаборніцтвы праводзіліся ў трох узроставых групах: юніёры і юніёркі 2002-2003 г.н.; юнакі і дзяўчаты 2004-2005 г.н.; юнакі і дзяўчаты 2006-2007 г.н. Агульная колькасць удзельнікаў - 130 чалавек.
У спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і заваявала 2 камандныя (1, 3 месцы ў кожнай узроставай групе) і 3 асабістыя прызавыя месцы:
Буры Аляксей - 2 месца.
Ярмохіна Ганна -1 месца.
Станкоў Глеб - 2 месца.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў!
Выказваем вялікую падзяку пастаноўшчыкам трас спаборніцтваў за цікавыя, складаныя і арыгінальныя трасы. Дзякуем Галоўную судзейскую калегію на чале з галоўным суддзёй Малыжанковай Ларысай Аляксандраўнай і галоўнага сакратара спаборніцтваў Тарасаву Святлану Уладзіміраўну.