Метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў

28 кастрычніка   2021 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб'яднання краязнаўцаў (далей - метадаб'яднанне).

Методаб'яднанне прайшло ў форме круглага стала па тэме «Эфектыўны вопыт краязнаўчай работы з вучэнцамі».

У працы метадаб'яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб'яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з устаноў адукацыі, усяго 62 чалавекі.

На метадычным аб'яднанні разглядаліся сучасныя формы далучэння вучняў да пазнання гісторыка-культурнай спадчыны свайго краю і ўкаранення краязнаўчай дзейнасці ў адукацыійны працэс. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з эфектыўным педагагічным вопытам работы ў дадзеным накірунку. Былі разгледжаны розныя аспекты матывацыі вучэнцаў да пазнання свайго краю: стварэнне праектных інтэрнэт-рэсурсаў, арганізыцыя і правядзенне археалагічных летнікаў, паходаў і экспедыцый, выкарыстанне магчымасцей устаноў культуры па далучэнні вучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці.

Эфектыўны педагагічны вопыт работы ў дадзеным накірунку прадстаўлены ў падборцы матэрыялаў пасяджэння.

МАТЭРЫЯЛЫ ПАСЯДЖЭННЯ МЕТАДАБ'ЯДНАННЯ КРАЯЗНАЎЦАЎ

 Абухава Наталля Іванаўна, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела ваенна-франтавай гісторыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Магчымасці музея па далучэнні навучэнцаў да краязнаўчай дзейнасці: перадавыя тэхналогіі і навацыі

 Камароў Максім Васільевіч, дырэктар ДУДА «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі» г. Магілёва»

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў сродкамі турысцка-краязнаўчай дзейнасці ў адукацыйнай прасторы ДУДА «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразі» г. Магілёва»

 Церашкавец Таісія Ігараўна, настаўнік нямецкай мовы, кіраўнік музея ДУА «Глыбачанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Б.І.Юркіна Ушацкага раёна» Віцебскай вобласці

Патрыятычнае выхаванне вучняў праз далучэнне да гісторыі сваёй малой радзімы. Стварэнне праектных інтэрнэт-рэсурсаў

 Радзецкая Ірына Яўгеньеўна, настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма» Гродзенскай вобласці

З досведу працы арганізацыі археалагічных летнікаў

 Варганаў Валерый Валер'евіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Ворнаўская сярэдняя школа Кармянскага раёна» Гомельскай вобласці

«Сем крокаў ды вытокаў»

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: