Метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў
27 кастрычніка 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.
Методаб’яднанне прайшло ў анлайн рэжыме ў форме прэзентацыйнай пляцоўкі «Развіццё адукацыйнага турызму праз стварэнне краязнаўчых экскурсійна-адукацыйных і культурна-пазнавальных праграм».
У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з устаноў адукацыі (усяго 49 чалавек).
У рамках пасяджэння былі разгледжаны: прававыя аспекты арганізацыі і развіцця адукацыйнага турызму ва ўстановах адукацыі; механізмы ўкаранення дадзенага накірунку дзейнасці ў адукацыйны працэс; змястоўны спектр экскурсійна-адукацыйных і культурна-пазнавальных праграм дадзенага накірунку дзейнасці.
На метадаб'яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:
Развіццё адукацыйнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь
Жур Лідзія Андрэеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Прэзентацыя. Даклад
Абласны праект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» як сродак актывізацыі адукацыйнага турызму на Магілёўшчыне
Стральцова Наталля Мікалаеўна, намеснік дырэктара па турысцка-краязнаўчага накірунку Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці». Прэзентацыя. Даклад
Формы турысцка-краязнаўчай работы ў развіцці адукацыйнага турызму ў Пінскім раёне
Кучынская Святлана Аляксандраўна, дырэктар ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»
Сучасныя напрамкі развіцця адукацыйнага турызму ва ўстанове дадатковай адукацыі
Русецкая Вольга Мікалаеўна, дырэктар ДУДА «Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна»
Адукацыйны турызм. «5 крокаў наперад»
Хоміч Галіна Вітальеўна, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага накірунку дзяржаўнай установы адукацыі «Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»
Выкарыстанне магчымасцей адукацыйнага турызму ў рамках краязнаўчага летняга лагера
Радзько Эмілія Анатольеўна, настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 31 г. Мінска»
Развіццё пазнавальнага турызму праз экскурсійную дзейнасць
Барысевіч Валянціна Уладзіміраўна, Латышава Алена Пятроўна, педагогі дадатковай адукацыі ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра» Гомельскай вобласці
Развіццё адукацыйнага турызму праз рэалізацыю рэгіянальных праектаў
Багдановіч Алена Сяргееўна, метадыст ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці