Міжнародная анлайн-сустрэча «Развіццё дзіцячага і моладзевага актыўнага турызму»

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства актыўна ўзаемадзейнічае з шэрагам дзяржаў у галіне адукацыі. Так, у рамках арганізацыі супрацоўніцтва з Азербайджанскай Рэспублікай у 2021 годзе запланавана правядзенне серыі міжнародных анлайн-сустрэч па тэме "Развіццё дзіцячага і маладзёжнага актыўнага турызму".

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны навучэнцы і педагогі, якія займаюцца ў аб'яднаннях па інтарэсах турысцка-краязнаўчага і эколага-біялагічнага профіляў, з 7 краін, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь. Усяго 40 каманд (больш за 150 удзельнікаў).

Рэспубліку Беларусь прадстаўляюць навучэнцы па інтарэсах «Генетыка і селекцыя» Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Вярыга Дар'я і Харытончык Ганна, кіраўнік Рускіх Іван Анатольевіч, і навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Юныя экскурсаводы» Вольская Дар'я, Мехвед Лізавета Мінска Сярчэня Вольга Міхановіч , кіраўнік Ляўкавец Марыя Мікалаеўна.

Першая анлайн-сустрэча адбылася 06 сакавіка 2021 года ў 11.00 (па менскім часе) у праграме zoom. У рамках праграмы сустрэчы адбылося знаёмства ўдзельнікаў з камандамі, а таксама кожная каманда падзялілася цікавымі фактамі, якія яны ведаюць пра Азербайджан, яго гісторыю і культуру.

Правядзенне наступнай сустрэчы запланавана на сярэдзіну сакавіка і будзе датычыцца пытанняў экалагічнага выхавання і экалагічнай бяспекі падчас правядзення паходаў і даследчых экспедыцый.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: