Міжнародныя "ЭКА-школы"

Міжнародныя "эка-школы" каардынуюцца Фондам экалагічнай адукацыі (FEE). Эка-школы - гэта фундаментальная ініцыятыва, якая заахвочвае маладых людзей да ўдзелу ў актыўнай абароне навакольнага асяроддзя. Ініцыятыва пачынаецца ў звычайным школьным класе, пашыраецца па ўсёй школе, а ў канчатковым выніку садзейнічае зменам грамадства ў цэлым. Цяпер эка-школы працуюць больш як у 60 краінах свету ад Вялікабрытаніі з Францыяй да Марока і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Як лічаць натхняльнікі гэтага глабальнага праекту, «эка-школа» - гэта больш, чым навучальная праграма. Такая школа стварае выяву будучага свету, экалагічна здаровага і ўстойлівага. Змяненні, якія павінны адбыцца: зніжэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, павышэнне здароўя і дабрабыту людзей, павышэнне ўсеагульнай экалагічнай пісьменнасці ў экалагічных пытаннях.

Тут вы можаце даведацца больш пра працу «эка-школ» у свеце:

https://greenschoolsireland.org/about/

https://greenschoolsireland.org/

https://stvincentsgns.weebly.com/green-schools.html

https://www.centerforgreenschools.org/what-green-school

https://recyclemag.ru/article/sem-samyh-ekologichnyh-shkol-mira

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: