Анлайн-нарада рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў
19 чэрвеня 2020 года ва ўстанове адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" адбылася анлайн-нарада па актуальных і перспектыўных напрамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія займаюцца фларыстыкай, ландшафтным і садовым дызайнам.
Анлайн-нарада праходзіла з удзелам прадстаўнікоў эколага-біялагічнага профілю ўстаноў дадатковай адукацыі ўсіх абласцей рэспублікі і г. Мінска.
У рамках анлайн-пасяджэння разглядаліся пытанні:
«З досведу рэгіёнаў па выніках рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу ландшафтных праектаў «Дызайн саду»»;
"Унясенне прапаноў у план работы метадычных аб'яднанняў у фармаце дыстанцыйнага рэжыму";
«Арганізацыя рэспубліканскай навучальнай анлайн-школы «Юныя біёлагі»».
Для рэфлексіі арганізатары анлайн-нарады прапануюць адказаць на пытанні па праведзеным рэспубліканскім метадычным аб'яднанні, прадстаўленыя на сайце ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" info@rcek.by у раздзеле "Навучанне" - "Канферэнцыі, семінары, майстар-класы".