Анлайн-школа для навучэнцаў «Юныя біёлагі»
Аддзел прыкладной батанікі і фітадызайну Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў перыяд з 22 па 26 чэрвеня 2020 года арганізуе працу летняй анлайн-школы для навучэнцаў «Юныя біёлагі».
Курс арыентаваны як на навучэнцаў, якія цікавяцца біялогіяй і плануюць пачаць займацца ў аб'яднанні па інтарэсах "Школа біялогіі" завочнай (дыстанцыйнай) формы навучання, так і на навучэнцаў, якія ўжо займаюцца ў дадзеным аб'яднанні.
На працягу 5 дзён удзельнікаў анлайн-школы чакае мноства цікавых і карысных заняткаў: яны пазнаёмяцца з працай Батанічнага саду, як самым буйным у краіне цэнтрам па захаванні біяразнастайнасці жывых раслін; з работай РУП "Інстытут агародніцтва" як адным са старэйшых навуковых цэнтраў Беларусі і буйной навуковай установай, якая займаецца селекцыяй і насенняводствам агароднінных культур, што ажыццяўляе комплекснае вырашэнне праблем агародніцтва.
Таксама ў рамках курса юнакі і дзяўчаты змогуць атрымаць кансультацыі па пытаннях, якія іх цікавяць, у галіне раслінаводства.
Заняткі будуць праходзіць штодня з 11 да 13 гадзін у анлайн-рэжыме з дапамогай праграмы Zoom. Вы яшчэ паспееце далучыцца! Для ўключэння ў групу курса неабходна падключыцца да канферэнцыі Zoom.
https://us04web.zoom.us/j/5319880450?pwd=RTgwM0RhZS9NZUpDOUVSbjRkQlFqdz09
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 531 988 0450
Пароль: 6hBSc6
Праграма анлайн-школы для навучэнцаў «Юныя біёлагі».
Інфармацыйна-метадычныя матэрыялы па праграме анлайн-школы «Юныя біёлагі».