Павышэнне кваліфікацыі педагогаў дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага профілю
На базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства праходзіць павышэнне кваліфікацыі педагогаў дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага профілю
У перыяд з 23 па 27 лістапада 2020 года ўстановай адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" сумесна з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры" праводзіцца павышэнне кваліфікацыі педагогаў дадатковай адукацыі. турысцка-краязнаўчага профілю па тэматыцы "Арганізацыя турысцкай работы з дзецьмі і моладдзю".
У павышэнні кваліфікацыі ўдзельнічаюць 25 педагагічных работнікаў з усіх абласцей і г. Мінск, якія выкарыстоўваюць магчымасці турызму і краязнаўства пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для далучэння навучэнцаў да гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей, ствараюць умовы для сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы навучэнца, яго прафесійнай арыентацыі.
Праграма павышэння кваліфікацыі прадугледжвае правядзенне як лекцыйных, так і практычных заняткаў у спартыўнай зале. Заняткі праводзяць вядучыя спецыялісты ў гэтай галіне: Жур Лідзія Андрэеўна - намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Рэспубліканскага цэнтра; Кравец Аляксандра Яўгенаўна – загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання; Голубева Марыя Леанідаўна - загадчык аддзела турызму і спартыўнага арыентавання; Канавальчык Васіль Мікалаевіч - метадыст, Мадэль Віталь Уладзіміравіч - майстар спорту па турысцка-прыкладным мнагаборстве, неаднаразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь, суддзя па спорце нацыянальнай катэгорыі; Граменіцкая Іна Юр'еўна – педагог дадатковай адукацыі, майстар спорту па спартыўным скалалажанні, і інш.
Тэлефон для даведак: 8017385 25 97 (аддзел турызму і спартыўнага арыентавання)