Заключны этап XXXII рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
10 - 11 сакавіка 2021 года на базе Установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" пройдзе заключны этап ХХХII рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей - Рэспубліканскі конкурс).
Рэспубліканскі конкурс садзейнічае развіццю навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.
Удзельнікамі Рэспубліканскага конкурсу выступяць больш за 100 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі - пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў.
У складзе журы прадстаўнікі вядучых універсітэтаў і навуковых устаноў краіны: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава БДУ, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», РУП «Інстытут аховы раслін» , ДУ "Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", РУП "Інстытут мясамалочнай прамысловасці", ДУ "Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Абарона работ канкурсантаў пройдзе ў 10 навуковых секцыях: "Экалогія раслін і біяіндыкацыя якасці прыроднага асяроддзя"; "Экалогія жывёл і выкарыстанне рэсурсаў жывёльнага свету"; «Экалогія ўрбанізаваных тэрыторый»; "Устойлівае развіццё і рацыянальнае прыродакарыстанне"; "Водныя экасістэмы і выкарыстанне водных рэсурсаў"; "Паветранае асяроддзе і змяненне клімату"; "Аграэкалогія і захаванне глебавых рэсурсаў"; "Нана- і біятэхналогіі"; "Эксперыментальная біялогія"; "Навакольнае асяроддзе і экасістэмы".
Штогод у рамках Рэспубліканскага конкурсу на асобнай секцыі праводзіцца абарона даследчых работ на англійскай мове з мэтай адбору кандыдатаў у склад каманды Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах, конкурсах і канферэнцыях экалагічнай накіраванасці. У гэтым годзе англамоўная абарона навуковых праектаў пройдзе ў дзвюх секцыях Рэспубліканскага конкурсу.
Цырымонія адкрыцця Рэспубліканскага конкурсу адбудзецца 10 сакавіка 2021 г. у 12.30.
З 13.15 пачнецца абарона навуковых прац на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь і на англійскай мове.
Цырымонія закрыцця Рэспубліканскага конкурсу, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца 11 сакавіка 2021 года ў 13.30.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 17 347 79 09 намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Вікторыя Вітальеўна Сабалеўская; +375 17 231 95 71 аддзел навукова-даследчай і праектнай дзейнасці.
Месца правядзення: Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства", вул. Макаёнка, 8, г. Мінск.