Праграма мерапрыемстваў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
23 - 27 сакавіка 2022 г. праходзіць XXIХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш у Адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства прымае актыўны ўдзел у XXIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, адкрыццё якой адбылося 23 сакавіка 2022 года.
У рамках выставы-кірмашу Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства прэзентаваў інтэрактыўную платформу "Патрыёт.by", прадставіў інфармацыйны рэсурс - "Кніга памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў". Працавала дэманстрацыйная пляцоўка рэспубліканскіх гісторыка-патрыятычных праектаў і прэзентацыйная пляцоўка праекта Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства».
Запрашаем усіх прыняць удзел у мерапрыемствах.