Рэспубліканскае метадычнае аб’яднанне арганізатараў музейнай справы
У мэтах удасканалення прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у вобласці музейнай справы 16 кастрычніка б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання арганізатараў музейнай справы.
Пасяджэнне методаб’яднання прайшло ў анлайн рэжыме ў форме прэзентацыйнай пляцоўкі па тэме «Інтэрактыўныя формы работы сучаснага музея ўстановы адукацыі».
У рамках пасяджэння методаб’яднання былі разгледжданы інтэрактыўныя формы работы, якія выкарыстоўваюцца ў музеях устаноў адукацыі г. Ваўкавыска, Віцебскага і Мінскага раёнаў: інтэрактыўныя экскурсіі і заняткі, тэатралізаваныя прэзентацыі, музейныя квесты і гульні, а таксама выкарыстанне лічбавых тэхналогій (Digital).
На метадаб'яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:
Агей Іна Ігараўна, кіраўнік музея ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ваўкавыска». Прэзентацыя. Даклад
Бушык Ірына Анатольеўна, кіраўнік музея ДУА «Гімназія № 1 г. Ваўкавыска». Прэзентацыя. Даклад
Мельнік Ганна Васільеўна, кіраўнік музея ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа № 2» Мінскага раёна. Даклад
Нікіціна Людміла Канстанцінаўна, кіраўнік музея «Гісторыя Заронаўскага краю», педагог дадатковай адукацыі ДУДА «Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна»





