Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне краязнаўцаў
У мэтах удасканалення прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў у галіне краязнаўства 21 мая б.г. адбылося пасяджэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання краязнаўцаў.
Пасяджэнне методаб’яднання прайшло ў анлайн рэжыме ў форме метадычнай майстэрні па тэме «Асаблівасці археалагічных даследаванняў юных краязнаўцаў: тэорыя і практыка».
На пасяджэнні былі разгледжаны важныя аспекты археалагічнага краязнаўства: асаблівасці правядзення археалагічных даследаванняў навучэнцаў у рэгіёнах, арганізацыя дзейнасці аздараўленчых летнікаў «Юныя археолагі», археалагічныя даследаванні ў рамках арганізацыі работы аб’яднанняў па інтарэсах і іншыя формы далучэння навучэнцаў да практычнага археалагічнага даследавання свайго краю.
На метадаб'яднанні ў рамках тэмы пасяджэння выступілі:
Архіўна-даследчая дзейнасць як сродак фарміравання гістарычнай памяці. Даклад
Варыкава Святлана Іванаўна, кіраўнік музейнага пакоя ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці
Фарміраванне метадалагічных ведаў па гісторыі праз археалагічную практыку
Кавалевіч Аляксандр Мікалаевіч, настаўнік гісторыі ДУА «Воўчынская сярэдняя школа» Камянецкага раёна, педагог дадатковай адукацыі ДУДАДЗіМ «Камянецкі раённы цэнтр турызму і краязнаўства»
Арганізацыя і правядзенне археалагічных даследванняў на тэрыторыі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. З вопыту работы
Тухта Валерый Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі, кіраўнік музея ДУА «Слабадская сярэдняя школа імя М.М.Пшонкі Лепельскага раёна» Віцебскай вобласці
Тэорыя і практыка арганізацыі дзейнасці летняга аздараўленчага лагера «Юныя археолагі». Прэзентацыя. Даклад
Радомская Алена Вікенцьеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Гімназія № 1 г. Дзятлава» Гродзенскай вобласці
Археалагічныя даследаванні як спосаб актывізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі. Прэзентацыя. Даклад
Галуза Галіна Міхайлаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна» Мінскай вобласці
Удзел юных краязнаўцаў у археалагічных даследаваннях як адна з формаў далучэння да гісторыі. Прэзентацыя. Даклад
Хартановіч Уладзімір Уладзіміравіч, выкладчык ДУА «Гімназія № 34 г. Мінска»
Археалагічныя даследаванні юных краязнаўцаў у рамках арганізацыі работы аб’яднання па інтарэсах. Прэзентацыя. Даклад
Седзін Анатоль Аляксеевіч, педагог дадатковай адукацыі ГУДА «Магілёўскі абласны цэнтр творчасці»