Рэспубліканская акцыя "Героі маёй сям'і"
Рэспубліканская акцыя "Героі маёй сям'і" праводзіцца ва ўстановах адукацыі краіны ў красавіку-маі 2022 года.
Арганізатары рэспубліканскай акцыі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
Рэспубліканская акцыя праводзіцца з мэтай уцягвання навучэнцаў у пошукавую і даследчую дзейнасць па вывучэнні сямейнай гісторыі.
У рэспубліканскай акцыі бяруць удзел навучэнцы, педагагічныя работнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
У рамках акцыі навучэнцы даследуюць гісторыю сваёй сям'і, лёсы родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне на франтах і ў тыле, або з'яўляюцца відавочцамі ваенных падзей.
Па выніках пошукавай і даследчай працы навучэнцамі ствараецца тэматычны плакат.
Таксама ўдзельнікамі акцыі праводзяцца культурна-асветніцкія мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці аб сваяках - героях Вялікай Айчыннай вайны.
Заключны этап акцыі прадугледжвае ўдзел у рэспубліканскім патрыятычным праекце "Беларусь памятае", у мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня Перамогі, падчас якіх арганізуюцца шэсці з партрэтамі герояў вайны.