Рэспубліканская акцыя па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый "Кветкі дабра"
9-10 чэрвеня б.г. прайшлі заключныя мерапрыемствы і адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскай акцыі па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый "Кветкі дабра".
Акцыя была арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Беларускі дзіцячы фонд".
Удзельнікамі акцыі з'яўляліся калектывы навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
У заключным этапе прынялі ўдзел 15 каманд-прадстаўнікоў усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.
10 чэрвеня б.г. пераможцамі акцыі быў створаны модульны кветнік на тэрыторыі Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей і інвалідаў.
З перамогай хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавала намеснік начальніка Упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Галаўнёва Алена Васільеўна.
Умовы правядзення рэспубліканскай акцыі па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый "Кветкі дабра".