Рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсах нашых землякоў"

Мерапрыемствы рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраўАфганістан у лёсах нашых землякоў» запланаваны ва ўстановах адукацыі краіны ў перыяд з 15 па 24 лютага 2022 года.

Дэкада праводзіцца штогод з мэтай далейшага ўдасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

Арганізатар: Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У 2022 годзе спаўняецца 33 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Памяць аб Афганскай вайне захоўваецца грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", дабрачынным фондам дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам "Памяць Афгана", грамадскім аб'яднаннем "Рэспубліканская асацыяцыя членаў сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане". Памяць захоўваюць мемарыяльныя комплексы і помнікі розных рэгіёнаў краіны.

Значная ўвага гэтай рабоце ўдзяляецца ўстановамі адукацыі рэспублікі. Шэраг устаноў носяць ганаровыя імёны воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ствараюцца музеі і музейныя экспазіцыі, якія асвятляюць ваенныя падзеі 1979 - 1989 гг. у Аўганістане, распавядаюць аб лёсах землякоў, якія выконвалі воінскі абавязак.

Пазнаёміцца з экспазіцыямі музеяў і іх дзейнасцю можна на сайтах устаноў і ў даведніку «Музеі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Таксама на сайце ўстановы ў тэматычнай укладцы - "Кніга памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў" змешчаны біяграфічныя звесткі пра больш як 90 воінаў-інтэрнацыяналістаў – ураджэнцаў Беларусі і пра тых, чый лёс звязаны з нашай краінай.

РЭКАМЕНДАЦЫІ па правядзенні інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных захаванню памяці аб воінах-інтэрнацыяналістах

Цэнтральным мерапрыемствам дэкады стане правядзенне рэспубліканскага конкурсу «У кожнага часу свае героі».

Конкурс прадугледжвае ўдзел навучэнцаў і педагагічных работнікаў у чатырох намінацыях.

У намінацыі «Час выбраў нас…» навучэнцы падрыхтоўваюць даследчыя работы аб воінах-інтэрнацыяналістах, імя якіх прысвоена ўстановам адукацыі, музеям устаноў адукацыі, дзіцячым грамадскім арганізацыям, вуліцам, іншым сацыяльным і культурным аб'ектам населенага пункта.

У намінацыі "Да подзвігу герояў дакраніся" ствараюцца творчыя праекты, з дапамогай якіх навучэнцы могуць выказаць уласнае бачанне Афганскай вайны і ўдзел у ёй землякоў. Творчыя праекты прадстаўляюцца ў выглядзе нагляднай прадукцыі (малюнкі, плакаты), відэароліка, сацыяльнай акцыі.

У намінацыі "Афганская вайна - жывая памяць" прадастаўляецца матэрыял аб дзейнасці ва ўстановах адукацыі музеяў, асобных экспазіцый, прысвечаных тэме Афганскай вайны 1979 -1989 гг., у намінацыі "Па старонках той вайны" ‒ метадычныя распрацоўкі па тэме вывучэння і захавання памяці аб дадзеных падзеях.

Конкурсныя работы прадастаўляюцца на рэспубліканскі этап, пасля адбору ва ўстановах адукацыі, да 15 лютага 2022 года.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

Кантактны тэлефон для даведак: 8017 3200633, Рэсурсны цэнтр па патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

УМОВЫ правядзення рэспубліканскага конкурсу «У кожнага часу свае героі»

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: