Рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць...»
З 20 па 29 красавіка 2020 года у рамках рэспубліканскага праекта "Чарнобыль: скрозь прызму дзесяцігоддзяў" ва ўстановах адукацыі краіны праводзіцца рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных справаў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць...».
Дэкада праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне іх увагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама растлумачэнні ролі дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.
У рамках дэкады ва ўстановах адукацыі арганізавана правядзенне шэрагу інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных захаванню памяці аб Чарнобыльскай трагедыі.
Традыцыйным стала правядзенне ва ўстановах адукацыі:
інфармацыйных і класных гадзін, цыклаў лекцый (заняткаў);
круглых сталоў, дыялогаў-дыспутаў па чарнобыльскай тэматыцы;
брэйн-рынгаў, віктарын, іншых конкурсаў, якія садзейнічаюць павышэнню радыеэкалагічнай пісьменнасці навучэнцаў;
конкурсаў дзіцячай творчасці: малюнкаў, плакатаў, відэафільмаў, фотарэпартажаў і фотакалажаў, агляду экалагічных агітбрыгад і інш.;
выпуску інфармацыйных буклетаў, школьных газет;
віртуальных экскурсій у музеі ўстаноў адукацыі, экспазіцыі і зменныя выставы якіх прысвечаны гісторыі аварыі на ЧАЭС і ліквідацыі наступстваў радыяцыйнай аварыі, подзвігу ліквідатараў;
тэматычных выстаў у бібліятэках “Чарнобыльская аварыя: 35 гадоў гісторыі”, “Праз кнігу – у памяць і сэрцы” і інш.
Пры правядзенні мерапрыемстваў дэкады рэкамендуецца выкарыстоўваць інфармацыю, у тым ліку навуковыя распрацоўкі і наглядныя матэрыялы, відэафільмы, відэаролікі, мультфільмы і інш., прадстаўленую на афіцыйных Інтэрнэт-парталах (http://www.chernobyl.gov.by/, www.iseu.by).
Інфармацыю аб правядзенні мерапрыемстваў дэкады, артыкулаў і аглядаў успамінаў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС рэкамендуецца размяшчаць на сайтах устаноў адукацыі, у сродках масавай інфармацыі.