
Рэспубліканская экалагічная акцыя "Хто, калі не мы!"
УМОВЫ
правядзення рэспубліканскай экалагічнай акцыі па пытаннях раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў "Хто, калі не мы!"
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Умовы правядзення рэспубліканскай экалагічнай акцыі па пытаннях раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў "Хто, калі не мы!" (далей - акцыя) вызначаюць мэту, задачы, агульны парадак правядзення акцыі і патрабаванні да ўдзельнікаў.
- МЭТА І ЗАДАЧЫ АКЦЫІ
МЭТА:
фарміраванне экалагічнай культуры навучэнцаў сродкамі практычнай, прыродаахоўнай і асветніцкай дзейнасці.
ЗАДАЧЫ:
прыцягненне ўвагі навучэнцаў і моладзі да экалагічных праблем і пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, прапаганда экалагічных ведаў;
выхаванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя;
развіццё творчых здольнасцей і крэатыўнасці мыслення.
- АРГАНІЗАТАРЫ АКЦЫІ
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" (далей - Рэспубліканскі цэнтр);
структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
- УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ
Удзельнікамі акцыі з'яўляюцца навучэнцы ва ўзросце 12-17 гадоў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі як індывідуальна, так і калектыўна.
- ТЭРМІНЫ І ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ
Акцыя праводзіцца ў тры этапы:
першы этап (адборачны) - раённы, раённы для гарадоў, якія маюць дзяленне на раёны, гарадcкай (акрамя г. Мінска);
другі этап - абласны (адборачны), Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел навучэнцаў устаноў адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
трэці - рэспубліканскі (заключны) праводзіцца ў Рэспубліканскім цэнтры па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, 8. На дадзеным этапе акцыі бяруць удзел пераможцы і прызёры адборачнага этапа ад кожнай вобласці і г. Мінска, якія навучаюцца ўстаноў адукацыі рэспубліканскага падпарадкавання.
Для правядзення другога (адборачнага) этапа ўпраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама фарміруюцца арганізацыйны камітэт і журы.
Журы ацэньвае работы і не пазней за 20 верасня 2021 года прадстаўляе ва ўстанову адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (220114 г. Мінск, вул. Макаёнка, 8) на рэспубліканскі (заключны) этап акцыі не больш за 7 работ кожнай намінацыі ад вобласці і г ... Мінска.
- НАМІНАЦЫІ АКЦЫІ
6.1. Намінацыя "Людзі разам - смецце паасобна".
У дадзенай намінацыі бяруць удзел калектывы навучэнцаў (валантэрскія атрады), якія на добраахвотных пачатках прыбіраюць, добраўпарадкоўваюць месцы адпачынку ў парках і скверах, сцежках прыроды, лясных масівах, ачышчаюць берагі рэк і тэрыторыі, прылеглыя да вадаёмаў.
Гэтую намінацыю рэкамендуецца правесці 22 красавіка ў Дзень Зямлі згодна з Міжнародным экалагічным календаром.
У рамках правядзення акцыі ўдзельнікам неабходна правесці маніторынг забруджаных месцаў у сваім рэгіёне, арганізаваць збор смецця.
Інфармацыя аб праведзенай працы прадстаўляецца ў выглядзе творчай справаздачы, дапоўненай фотаматэрыяламі (фатаграфіі месца ўборкі да, у працэсе, і пасля заканчэння акцыі).
Справаздачы падаюцца ў друкаваным выглядзе, фармат А4. Шрыфт Times New Roman, кегель 14, адзінарны міжрадковы інтэрвал, абзацны водступ 1,25 см. Палі старонкі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см. Максімальны аб'ём справаздачы – 10 друкаваных лістоў.
Абавязковай умовай з'яўляецца нанясенне кропкі збору на карту з апісаннем месца збору і колькасцю сабранага смецця і пацвярджаючай фатаграфіі.
Конкурсная работа выконваецца калектыўна пад кіраўніцтвам педагогаў.
Пры ацэнцы работ улічваюцца экалагічная і сацыяльная значнасці, комплекснасць і аб'ём выкананых работ, непасрэдны ўклад у рэалізацыю пастаўленых задач, афармленне работы.
6.2. Намінацыя "Challenge "ЭкаКрок""
Чэлендж уяўляе сабой гульнявы фармат, у якім змяшчаюцца цікавыя заданні-выклікі. Выконваючы нескладаныя заданні, прысвечаныя простым дзеянням у паўсядзённым жыцці, якія можа здзяйсняць кожны чалавек, удзельнікі атрымаюць важныя веды і навыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Прыняць удзел могуць навучэнцы ва ўзросце 12-17 гадоў. Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце Рэспубліканскага цэнтра rcek.by (укладка «Экалогія» → «Праекты, акцыі») да 26.04.2021 г. і атрымаць доступ да заданняў.
6.2.1. "Я за раздзельны збор адходаў". Неабходна выканаць 5 заданняў, выконваючы якія, удзельнікі навучацца сартаваць адходы для здачы іх у другасную перапрацоўку і далучаць у гэты працэс родных і сяброў.
6.2.2. "Мастацтва за прыроду". Творчыя заданні, якія ўключаюць здымку відэаролікаў, стварэнне арт-аб'ектаў і іншыя, якія дапамогуць удзельнікам знізіць свой экаслед і навучаць "разумнаму" абыходжанню з адходамі.
Заданні будуць размяшчацца на сайце першага чысла кожнага месяца. Заданні неабходна выконваць за пэўны перыяд і па выніках выканання прадастаўляць кароткую справаздачу, дапоўненую фота і відэаматэрыяламі, на электронную пошту ecology_eco@mail.ru. Шрыфт Times New Roman, кегль 14, адзінарны міжрадковы інтэрвал, абзацны водступ 1,25 см. Палі старонкі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см, правае 1,5 см. Максімальны аб'ём справаздачы - 2 ліста. Пры ацэнцы справаздачы будуць улічвацца афармленне, арыгінальнасць і інфарматыўнасць. За выкананне кожнага задання будуць налічвацца балы. Па выніках усіх выкананых заданняў балы сумуюцца і вызначаецца пераможца, які набраў найбольшую колькасць балаў. Пры аднолькава набранай колькасці балаў пераможцам з'яўляецца той, хто прадставіў справаздачу за апошняе заданне раней за іншых.
6.3. Намінацыя «Экамаскі»
6.3.1. «Экамаска з другсыравіны». На конкурс прадстаўляюцца маскі, вырабленыя са скарыстаных у побыце і непатрэбных для наступнага ўжывання рэчаў.
6.3.2. "Экамаска з прыроднага матэрыялу". На конкурс прадстаўляюцца маскі, якія выраблены з прыроднага матэрыялу.
Пры адзнацы прац (масак) улічваецца арыгінальнасць выканання і эстэтычнасць.
- ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПРАЦ
Конкурсная праца павінна суправаджацца наступнай інфармацыяй:
назва ўстановы адукацыі, раён, вобласць;
прозвішча, імя, узрост, клас, аўтара (аўтараў) працы, назва аб'яднання па інтарэсах;
прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, пасада;
поўны паштовы адрас, кантактны тэлефон.
- ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ АКЦЫІ, УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Пераможцы і прызёры акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Устанаўліваецца наступная колькасць прызавых месцаў:
I месца - адно ў кожнай намінацыі;
II месца - два ў кожнай намінацыі;
III месца - два ў кожнай намінацыі.
Дастаўка конкурсных работ на рэспубліканскі этап конкурсу ажыццяўляецца за кошт накіравальных арганізацый.
Інфармацыя аб выніках конкурсу будзе размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра.
Кансультацыі па пытаннях правядзення і ўдзелу ў конкурсе ажыццяўляюцца па тэл. 8 (017) 3743207, аддзел экалагічнай адукацыі і сацыякультурнай дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра.