Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў, прысвечаная 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны
У адпаведнасці з умовамі правядзення конкурсу на лепшы пошукавы атрад рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" 21 чэрвеня 2021 года адбудзецца рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў, прысвечаная 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Мэта правядзення канферэнцыі: прыцягненне навучэнцаў да пошукавай і даследчай работы па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Арганізатары канферэнцыі: установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".
У канферэнцыі прымуць удзел 24 навучэнцы – аўтары работ, вызначаныя па выніках першага тура рэспубліканскага этапа конкурсу на лепшы пошукавы атрад у намінацыі «Пошук. Знаходкі. Адкрыцці» (даследчыя працы).
Нагадваем, што конкурс праходзіць па трох намінацыях: «Лепшая арганізацыя пошукавай працы з навучэнцамі» (справаздача), «Перамогу ўшаноўваем, герояў памятаем» (відэафільм аб дзейнасці пошукавага аб'яднання), «Пошук. Знаходкі. Адкрыцці» (творчыя праекты).
Усяго на рэспубліканскі этап конкурсу паступіла 178 конкурсных матэрыялаў, у тым ліку 118 у намінацыі "Перамогу шануем, герояў памятаем" у выглядзе даследчых работ, прэзентацый, відэаролікаў, альбомаў-летапісаў.
Абарона даследаванняў конкурсу пройдзе ў форме канферэнцыі ў анлайн-рэжыме ў дадатку Zoom.
Пачатак працы - 10.00. Час для падключэння з 09.30.
Працягласць выступлення - да 7 хвілін з мультымедыйным суправаджэннем.
Дадзеныя для падлучэння:
Тэма: Рэспубліканская патрыятычная канферэнцыя
Спасылка: https://us02web.zoom.us/j/84914841734?pwd=MjRWK2ZjejY3TDcxRWtXcnJLUExmUT09
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 849 1484 1734
Код доступу: 671068
Запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі ўсіх зацікаўленых тэмай вывучэння і захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Трансляцыя мерапрыемства будзе ажыццяўляцца на платформе Патрыёт.by (https://patriot.rcek.by/).