Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці»
З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў 5 – 6 снежня 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці».
Больш за 25 тысяч навучэнцаў устаноў адукацыі далучана да краязнаўчага руху. На працягу года юныя краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў экспедыцыях, паходах і экскурсіях, адкрывалі і даследавалі новыя факты і знаходкі, звязаныя з гісторыяй, культурай, прыродай і эканомікай малой радзімы, працавалі ў архівах і музеях.
Падрыхтаваныя навучэнцамі матэрыялы прайшлі сур’ёзны адбор на раённых і абласных этапах. Больш за 70 работ было прадстаўлена на рэспубліканскі этап конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак». Па выніках ацэнкі журы адобрана 40 лепшых праектаў, якія былі абаронены навучэнцамі ў рамках канферэнцыі – адзначыла на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі Алена Уладзіміраўна Ануфровіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
6 снежня адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу. Словы ўдзячнасці за праведзеную даследчую работу навучэнцам і педагогам выказала Таццяна Васільеўна Драпакова, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Па выніках ацэнкі рэспубліканскага журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыяльнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства былі вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу:
Дыпломамі I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны:
Аляксееў Дзмітрый, навучэнец ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Максіменка Васіль Стэфанавіч);
Тухта Яраслаў, навучэнец ДУА «Слабадская яслі-сад – сярэдняя школа Лепельскага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Тухта Валерый Уладзіміравіч);
Ліханаў Міхаіл, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ліды» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Ліханава Наталія Анатольеўна);
Малько Ігнат, навучэнец ДУА «Нарацкая сярэдняя школа № 2» Мінскай вобласці (кіраўнік Гатоўка Святлана Валер’еўна);
Мінгелевіч Анастасія, навучэнка ДУА «Навучальна-педагагічны комлекс Забалацкія яслі-сад – сярэдняя школа» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Войшніс Фаіна Стэфанаўна);
Шайнюк Мікіта, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Нароўлі» Гомельскай вобласці (кіраўнік Чайка Васіль Васільевіч).
Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны:
Астапенка Дзмітрый, навучэнец ДУА «Макранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Кулаеў Сяргей Пятровіч).
Данілаў Міхаіл, навучэнец ДУА «Кансталінская яслі-сад – базавая школа Браслаўскага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Бунта Віктар Елісеевіч).
Кужык Данііл, навучэнец ДУА «Гімназія г. Белаазёрска» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Скарына Галіна Васільеўна).
Кузьмін Яўгеній, навучэнец ДУА «Лучынская базавая школа» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнік Варыкава Святлана Іванаўна).
Коўза Карына, навучэнка ДУА «Радунская сярэдняя школа» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Фясенка Іван Іванавіч).
Марцэвіч Аліна, навучэнка ДУА «Ёдкаўская сярэдняя школа» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Марцэвіч Таццяна Анатольеўна).
Мазур Таццяна, навучэнка ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Сеўрукоўская дзіцячы сад ‒ базавая школа Баранавіцкага раёна» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Хіневіч Марына Рыгораўна).
Пялова Елізавета, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Кіраўска імя К.П.Арлоўскага» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Каранкевіч Алена Міхайлаўна).
Спецыян Крысціна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Пятрова Любоў Георгіеўна).
Шчэрбач Сяргей, навучэнец ДУА «Гімназія № 8 г. Мінска» (кіраўнік Каліта Анастасія Віктараўна).
Дыпломамі III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны:
Бабкунова Аліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Быхава» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Кулаеў Сяргей Пятровіч).
Волкава Ксенія, навучэнка ДУА «Гімназія г. Быхава» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Маржэрына Валянціна Міхайлаўна).
Забаўка Анастасія, навучэнка ДУА «Пелішчанская сярэдняя школа» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Арабейка Васіль Васільевіч).
Лойка Анастасія, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска» Мінскай вобласці (кіраўнік Пахомаў Мікіта Мікілаевіч).
Навумец Таццяна, навучэнка ДУА «Карабоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Чаронка Лілія Ануфрыеўна).
Рудзянкова Марыя, навучэнка ДУА «Майская базавая школа Жлобінскага раёна» Гомельскай вобласці (кіраўнікі: Асадчы Пятро Ігаравіч і Нікалайчык Алена Васільеўна).
Сідоркін Ягор, навучэнец ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Рандарэвіч Наталля Уладзіміраўна).
Таварасьян Анастасія, навучэнка ДУА «Цешаўлянская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Дубейка Васіль Міхайлавіч).
Канавалава Анастасія і Анішчык Валерыя, навучэнцы ДУА «Слонімскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Анішчык Ніна Міхайлаўна).
Цандо Ганна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Камянца» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Цандо Вольга Мікалаеўна).
Цыцына Юлія, навучэнка ДУДА «Міёрскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці (кіраўнік Ермалёнак Вітольд Антонавіч).
Дыпломамі лаурэата Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ўзнагароджаны:
Крук Аляксей, навучэнец ДУА «Парплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Крук Наталля Мар’янаўна).
Врублеўская Ангеліна, навучэнка ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» Гомельскай вобласці (кіраўнік Рудак Віталій Уладзіміравіч).
Бондарава Марыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра» Гомельскай вобласці (кіраўнік Гімбут Уладзімір Віктаравіч).
Яхімчык Валерыя, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Шчучына» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Яхімчык Аксана Анатольеўна).
Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!
Фотаальбом мерапрыемства https://vk.com/album-122529983_271407799