Рэспубліканскі Тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі

Рэспубліканскі Тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі праводзіцца штогод з мэтай удасканалення сістэмы работы ўстаноў адукацыі краіны па фарміраванні ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму праз уцягванне дзяцей і моладзі ў турысцка-краязнаўчую дзейнасць. У 2022 годзе рэспубліканскі Тыдзень праводзіцца ў перыяд з 20 па 26 траўня і прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Старт рэспубліканскага Тыдня адбудзецца 20 мая 2022 года ў 17.00 у рамках адкрыцця рэспубліканскіх спаборніцтваў па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму РЭСПУБЛІКАНСКАЙ СПАРТАКІЯДЫ СЯРОДЫ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ. Рэспубліканскія спаборніцтвы праводзяцца ў перыяд з 20 па 23 траўня ў Віцебскім раёне Мінскай вобласці.

У рамках рэспубліканскага Тыдня ўстановам адукацыі рэкамендуецца прыняць удзел у арганізацыі і правядзенні разнапланавых праграм (акцый, праектаў, конкурсаў, спаборніцтваў і інш.), якія будуць садзейнічаць прыцягненню навучэнцаў да заняткаў турызмам, арыентаваннем і скалалажаннем; фарміраванні здаровага ладу жыцця; уцягванні дзяцей і навучэнскай моладзі ў даследчую і культурна-пазнавальную дзейнасць; папулярызацыі гісторыі і культуры роднага краю, яе землякоў сродкамі турысцка-краязнаўчай і экскурсійнай дзейнасці і інш.

На працягу рэспубліканскага Тыдня ва ўстановах адукацыі краіны будуць арганізаваны розныя турысцкія спаборніцтвы, злёты і паходы, экскурсіі і экспедыцыі, прэзентацыі музеяў устаноў адукацыі, актывізуецца работа па падрыхтоўцы да конкурсаў, аказанні шэфскай дапамогі і добраўпарадкаванні памятных аб'ектаў і інш.

Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе патэнцыялу турызму, краязнаўства і экскурсій з'яўляецца важным рэсурсам, які садзейнічае выхаванню ў маладога пакалення патрыятызму, захаванню і папулярызацыі традыцый, дасягненняў, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.

З мэтай папулярызацыі Тыдня матэрыялы аб праведзеных мерапрыемствах рэкамендуецца размяшчаць у сродках масавай інфармацыі, на сайтах устаноў адукацыі, у сацыяльных сетках. Адзначайце свае навіны хэштэгам #рцэкРБ для публікацыі на старонках сацыяльных сетак Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Рэкамендацыі па правядзенні рэспубліканскага Тыдня турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: