Рэспубліканская спартакіяда сярод дзяцей і моладзі

Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" (далей - Рэспубліканскі цэнтр) паведамляе, што ў адпаведнасці з рэспубліканскім каляндарным планам правядзення спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў на I квартал 2019 года, зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 г. № 34 і рэспубліканскім каляндарным планам правядзення спартыўных мерапрыемстваў на 2019 год, зацверджаным загадам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2018 года нумар 677 "Аб комплексе мер па забеспячэнню падрыхтоўкі і правядзення афіцыйных рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных мерапрыемстваў на 2019 год", на працягу першага квартала 2019 года адбыліся наступныя мерапрыемствы Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі (турызм спартыўны, арыентаванне спартыўнае, скалалажанне спартыўнае) (далей – Спартакіяда):

спаборніцтвы асабіста-камандныя па скалалажанні спартыўным у выглядзе боўлдэрынгу (21-23 лютага 2019 года, г. Мінск);

спаборніцтвы па лыжным арыентаванні (26-28 лютага 2019 года, Лагойскі раён Мінскай вобласці);

спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях (1-3 сакавіка 2019 года, г. Мінск);

спаборніцтвы асабіста-камандныя па скалалажанні спартыўным у выглядзе боўлдэрынгу (14-16 сакавіка 2019 года, г. Мінск);

спаборніцтвы па велаарыентаванні (26-28 красавіка 2019 года, Гомельская вобласць);

спаборніцтвы па турысцка-прыкладных мнагабор'ях у тэхніцы пешаходнага турызму (16-19 мая 2019 года, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 900 навучэнцаў Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне

Выніковыя пратаколы спаборніцтваў Спартакіяды:

Скалалажанне люты 19

Скалалажанне сакавік 19

ТМП 2019 Група 1

ТПМ 2019 Група 2

Лыжнае арыентаванне 2019

ТПМ залы 2019

Велаарыетаванне 2019

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: