Рэспубліканская выстава-конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія»

Рэспубліканская выстава-конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія» працуе ў перыяд з 23 снежня 2021 года да 16 студзеня 2022 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

На выстаўцы прадстаўлены конкурсныя работы юных фларыстаў – удзельнікаў заключнага этапа рэспубліканскага конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія».

Гэта не проста выстава-конкурс – гэта шматгадовая добрая традыцыя, сустрэча сяброў і школа майстэрства, якая адкрывае новыя таленты і дорыць магчымасць атрымаць асалоду ад бязмежнай фантазіі і творчых знаходак юных фларыстаў.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў, развіцця творчых здольнасцей і фларыстычнага мастацтва, а таксама павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У 2021 годзе на выставе прадстаўлена больш за 600 конкурсных работ у вочных і завочных намінацыях:

настольная кампазіцыі "Снежны настрой",

фотазона «З Новым годам!»,

ёлачная цацка «Новая старая казка»,

фларыстычны аб'ект «У гасцях у Снежнай каралевы»,

фларыстычны калаж - каляндар «Сімвал года 2022»,

калядны вянок «Свята ў хаце».

Тэматыка заданняў у намінацыях кожны год мяняецца, нязменным застаецца дзіцячая фантазія, творчасць і майстэрства.

Пазнаёміцца з конкурснымі работамі ўдзельнікаў і наведаць выставу можна ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Экскурсіі праводзяцца на платнай аснове па папярэднім запісе.

Кантактны тэлефон: +375 17 272 91 78.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: