Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі прайшоў 25 -26 красавіка 2024 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.

Арганізатарам рэспубліканскага фестывалю выступіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскі фестываль праведзены з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці, прэзентацыі музеяў ва ўстановах адукацыі.

Напярэдадні фестываля, ў анлайн фармаце адбыўся першы тур заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Адзначым, што ў рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел 370 юных экскурсаводаў.

Навучэнцы – пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, прадставілі аглядную экскурсію-рэкламу па музеям гістарычнага (ваенна-гістарычныя, агульнагістарычныя, гістарычныя манаграфічныя, этнаграфічныя музеі), краязнаўчага, літаратурнага, прыродазнаўчага і мастацкага профіляў.

Другі тур арганізаваны ў дні правядзення фестываля, падчас якога навучэнцы прэзентавалі імправізаваную экскурсію па аднаму музейнаму прадмету свайго музея.

Таксама ўдзельнікі фестывалю прадставілі калектыўную прэзентацыю «Школьны музей будучыні», сталі ўдзельнікамі адукацыйных праграм «Мінск – сталіца Беларусі» і «Подзвігу народа жыць у стагоддзях».

У рамках праграмы фестывалю вызначаны і ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь лепшыя юныя экскурсаводы музеяў у кожным профілі.

Пераможцам сярод музеяў ваенна-гістарычнага профіля стала Шрамава Паліна, ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Оршы».

Пераможцам сярод музеяў агульнагістарычнага профіля ‒ Кавалеўская Дзіяна, ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка».

Пераможцам сярод музеяў гістарычнага манаграфічнага профіля ‒ Васількоў Уладзіслаў, ДУА «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа».

Пераможцам сярод музеяў мастацкага профіля ‒ Горбач Сафія, ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска».

Пераможцам сярод музеяў краязнаўчага профіля ‒ Гелямент Ксенія, ДУА «Дзівінская сярэдняя школа» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пераможцам сярод музеяў этнаграфічнага профіля ‒ Крук Іван, ДУА «Сярэдняя школа № 197 г. Мінска імя Герояў 120-й дывізіі».

Пераможцам сярод музеяў літаратурнага профіля ‒ Пелейка Аляксандра, ДУА «Сярэдняя школа № 199 г. Мінска імя Пімена Панчанкі».

Пераможцам сярод музеяў прыродазнаўчага профіля ‒ Іванюк Міраслава, ДУА «Дабравольская сярэдняя школа» Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

Выніковая табліца заключнага этапа конкурсу

Фотаальбом мерапрыемства

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: