
Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў «Музейная прастора як эфектыўная мадэль выхавання дзяцей і моладзі»
4-5 снежня 2024 года на базе музеяў устаноў адукацыі г. Гомеля адбыўся рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў «Музейная прастора як эфектыўная мадэль выхавання дзяцей і моладзі».
Рэспубліканскі семінар праводзіўся з мэтай трансляцыі эфектыўных форм і метадаў работы кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі па духоўным, культурным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў, прэзентацыі станоўчага вопыту музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці.
У рэспубліканскім семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, Беларускай Праваслаўнай царквы, каардынатары музейнай работы, кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны (усяго 55 чалавек).
Удзельнікі рэспубліканскага семінара пазнаёміліся з формамі музейнай камунікацыі з дзяржаўнымі музеямі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Гомельскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай царквы, заслухалі выступленні каардынатараў музейнай справы і кіраўнікоў музеяў па пытаннях далучэння моладзі да культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў, пазнаёміліся з эфектыўным вопытам выкарыстання музейнага патэнцыялу ўстаноў адукацыі рэгіёна ў выхаванні дзяцей і моладзі.
У рамках праграмы ўдзельнікам рэспубліканскага семінара быў прадстаўлены станоўчы практычны вопыт дзейнасці музеяў Гомельскага рэгіёна: УА «Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй», ДУА «Гімназія № 51 г. Гомеля», ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Гомеля», ДУА «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа». Вышэйпералічаныя ўстановы адукацыі прадэманстравалі сучасныя тэндэнцыі, а таксама традыцыйныя формы работы і дасягненні ў арганізацыі музейнай дзейнасці. Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі рэспубліканскага семінара далі высокую адзнаку арганізатарам дадзенага мерапрыемства.
Праграма рэспубліканскага семінара