Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

18 лістапада 2021 года у анлайн рэжыме прайшоў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Выкарыстанне патэнцыялу музейнай педагогікі ў адукацыйным працэсе» (далей – рэспубліканскі семінар).

У рэспубліканскім семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных музеяў, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукоўцы і кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны (болей за 300 чалавек).

Далучыцца да семінара змаглі ўсе зацікаўленыя музейнай справай праз трансляцыю на інтэрактыўнай платформе «Патрыёт.by».
Трансляцыя будзе даступна да прагляду па спасылцы https://patriot.rcek.by/courses/respublikanskij-seminar-rukovoditelej-muzeev-uchrezhdenij-obrazovaniya/

Падчас правядзення рэспубліканскага семінара яго ўдзельнікі пазнаёміліся з вопытам работы музеяў устаноў адукацыі розных рэгіёнаў краіны ‑ эфектыўнай практыкай далучэння дзяцей і моладзі да культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў, сучаснымі прыёмамі  музейнай камунікацыі дзяржаўных музеяў сістэмы Міністэрства культуры, а таксама асаблівасцямі музеефікацыі аб’ектаў гісторыі і культуры. Былі акрэслены перспектыўныя вектары развіцця музейнай дзейнасці ў мэтах эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу музейнай педагогікі ў адукацыйным працэсе.

ЗБОРНІК МАТЭРЫЯЛАЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА СЕМІНАРА

ПРАГРАМА РЭСПУБЛІКАНСКАГА СЕМІНАРА

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: