Рэспубліканскі семінар-практыкум кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

У 2018/2019 навучальным годзе Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства праводзіўся цыкл рэспубліканскіх семінараў-практыкумаў па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

Мэтай правядзення семінараў з'яўляецца ўдасканаленне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і павышэнне прафесійнага ўзроўню кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі краіны.

Семінар праводзіцца на платнай аснове.

У семінарах-практыкумах прынялі ўдзел больш за 200 кіраўнікоў музеяў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама адказныя за арганізацыю дзейнасці музеяў ва ўстановах адукацыі – супрацоўнікі ўстаноў дадатковага адукацыі дзяцей і моладзі , інстытутаў развіцця адукацыі.

На семінарах-практыкумах супрацоўнікамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, Нацыянальнага гістарычнага музея, Беларускага ўніверсітэту культуры і мастацтваў былі разгляданы сучасныя патрабаванні да арганізацыі работы музеяў устаноў адукацыі, праблемныя аспекты музейнай дзейнасці дзейнасці музеяў.

У 2019/2020 навучальным годзе цикл семінараў для кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі працягнецца, запланавана пашырыць праблемнае поле семінару, а таксама ўключыць правядзенне практычных заняткаў на базе профільных устаноў.

Запытаем прыняць удзел у семінарах усіх зацікаўленых музейнай справай. Цыкл семінараў працягне сваю працу з кастрычніка 2019 года.

Дадатковую інфармацыю і запіс можна ажыццявіць па тэлефоне 8017 2370633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: