Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

Падведзены вынікі рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў, які праходзіў з 10 па 13 чэрвеня 2024 года.

Пераможцамі конкурсаў рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў сталі:

у конкурсе «Візітка каманды» ‑ каманда горада Мінска, якую прадстаўлялі ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Мінска» і ДУА «Сярэдняя школа № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска»;

у конкурсе «Легенды і паданні краю майго» ‑ каманда горада Мінска;

у квэст-гульні «Ад гульні да спазнання краю» ‑ каманда горада Мінска;

у конкурсе-прэзентацыі «Сем цудаў маёй малой радзімы» ‑ каманда Гомельскай вобласці, якая была прадстаўлена ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы»;

у краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў «Таямніцы малой Радзімы» ‑ Мазуркевіч Лізавета, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Барысава».

Пераможца ў агульнакамандным заліку каманда горада Мінска, (ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Мінска» і ДУА «Сярэдняя школа № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска»).

Вынікі рэспубліканскага злёту

Фотаматэрыялы рэспубліканскага злёту

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: