Рэспубліканскія спаборніцтвы па велаарыентаванні

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год і Палажэннем аб правядзенні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі з 26 па 28 красавіка 2019 года ў г. Гомелі і Гомельскім раёне адбыліся спаборніцтвы па велаарыентаванні. Непасрэдным арганізатарам правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў з'яўлялася ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 130 навучэнцаў (2000-2006 г.н.) з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

Рэспубліканскія спаборніцтвы праводзіліся як асабіста-камандныя на сярэдняй і на спрынтарскай дыстанцыях у зададзеным напрамку. Па выніках спаборніцтваў вызначалася асабістае і каманднае першынства.

У камандным заліку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - Мінская вобласць;

2 месца - Гомельская вобласць;

3 месца - г. Мінск.

Удзельнікі мерапрыемства пасля яго заканчэння прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі "Чысты лес", мэтай якой з'яўлялася - уборка смецця і прывядзенне ў парадак найбліжэйшай лясной тэрыторыі.

Віншуем пераможцаў!

Пагрузчык Загрузка…
Лагатып EAD Занадта доўга?

Перазагрузіць Перазагрузіць дакумент
| Адкрыты Адкрыць у новай укладцы

Пратаколы вынікаў

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: