Рэспубліканскія спаборніцтвы па велаарыентаванні

ПРЭС-РЭЛІЗ

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год і Палажэннем аб правядзенні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі з 9 па 11 красавіка 2021 года ў г. Гомелі і Гомельскім раёне адбудуцца рэспубліканскія спаборніцтвы па велаарыентаванні.

Арганізатарам правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў з'яўляецца ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".

Рэспубліканскія спаборніцтвы арганізаваны з мэтай развіцця спартыўнага арыентавання ў краіне, прыцягнення навучэнцаў заняткаў спортам, прапаганды здаровага ладу жыцця.

Плануецца ўдзел каля 150 навучэнцаў (2001-2008 г.н.) з усіх абласцей рэспублікі і горада Мінска.

Рэспубліканскія спаборніцтвы праводзяцца як асабіста-камандныя на сярэдняй і на спрынтарскай дыстанцыях у зададзеным напрамку. Па выніках усіх спаборніцтваў вызначаюцца асабістае і каманднае першынствы.

Удакладняючую інфармацыю можна атрымаць у загадчыка аддзела турызму і спартыўнага арыентавання Голубевай Марыі Леанідаўны (тэл. 8 017 3852597, маб. 80296295329).

ПРАГРАМА правядзення спаборніцтваў па велаарыентаванні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.

Умовы да палажэння аб правядзенні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі. Від спорту "Арыентаванне спартыўнае" Велаарыентаванне (юнакі, дзяўчаты).

Тэхнічная інфармацыя правядзення спаборніцтваў па велаарыентаванні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: