Рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс ландшафтных праектаў "Дызайн саду"
З мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне праектаў ландшафтнага дызайну з 1 лютага 2022 года па 30 чэрвеня 2022 года Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства праводзіцца Рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс ландшафтных праектаў "Дызайн саду".
У конкурсе прымуць удзел калектывы навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 - 17 гадоў.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: "Сад вандроўцы", "Касмічны сад", "Тэматычны кветнік".
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I, II, III ступеней і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Дадатковую інфармацыю аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу можна атрымаць па тэлефоне: 8(017) 2729178 (аддзел прыкладной батанікі і фітадызайну Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства).
Умовы правядзення рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу ландшафтных праектаў "Дызайн саду".