Рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых"
Рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі адбыўся 21-22 кастрычніка 2021 года на рэспубліканскай і рэгіянальных пляцоўках у анлайн фармаце.
Форум арганізаваны Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэта правядзення форума: прэзентацыя дасягненняў у галіне музейнай педагогікі і папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.
На адкрыцці форума з прывітальным словам ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выступіў Эдуард Валянцінавіч Тамільчык, начальнік Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі.
Удзельнікамі пленарнага пасяджэння прадстаўлены актуальныя аспекты музейнай адукацыйнай дзейнасці, вопыт рэалізацыі музейных праектаў у сістэме дадатковай адукацыі і практыцы музеяў Беларусі і Расійскай Федэрацыі, разгледжаны пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны праз дзейнасць музеяў.
У рамках форуму адбылася дэманстрацыйная і дзелавая праграма.
У рэспубліканскай дыялогавай пляцоўцы "Музеі ўстаноў адукацыі ў адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця" і ў рэгіянальных дыялогавых пляцоўках "Культурна-адукацыйныя практыкі сучаснага музея ўстановы адукацыі", якія прайшлі ва ўсіх абласцях і Мінску, прынялі ўдзел больш за 300 педагагічных работнікаў .
У рамках работы дыялогавых пляцовак дзелавой праграмы педагогамі быў прадстаўлены ўласны вопыт у галіне музейнай дзейнасці, музейныя праекты і навацыі, якія рэалізуюцца. Адбылося абмеркаванне магчымасцей павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў і ўкаранення эфектыўных педагагічных тэхналогій, інтэрактыўных форм і метадаў навучання ў практыку дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.
У рамках дэманстрацыйнай праграмы форуму на платформе "Патрыёт.by" была арганізавана трансляцыя відэа прэзентацый дзейнасці музеяў устаноў адукацыі "Школьныя музеі - новыя магчымасці".
Удзельнікі дэманстрацыйнай і дзелавой праграм форуму адзначаны сертыфікатамі арганізатараў.
Таксама напярэдадні форуму арганізавана правядзенне конкурсу прафесійнага музейнага майстэрства, заяўкі на ўдзел у якім было пададзена больш за 200 установамі адукацыі.
На аснове матэрыялаў удзельнікаў былі вызначаны і ўзнагароджаны ў рамках падвядзення вынікаў форуму лепшыя музеі ў намінацыях: "Лепшае прадстаўленне музея на форуме", "Навацыі ў музейнай дзейнасці", "Лепшы музейны адукацыйны праект". Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Трансляцыя мерапрыемстваў форуму ажыццяўлялася на інтэрактыўнай платформе "Патрыёт.by" (https://patriot.rcek.by/), што дазволіла далучыцца да дыялогу многім педагогам і іншым зацікаўленым.
Маштабны форум за два дні працы сабраў больш за 1000 удзельнікаў, садзейнічаў абмену вопытам эфектыўнымі формамі і метадамі работы педагагічных работнікаў, выпрацоўцы перспектыўных напрамкаў далейшага ўдасканалення работы музеяў устаноў адукацыі.
Праграма Рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых".
Рэзалюцыя Рэспубліканскага форума музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых".
Матэрыялы Рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых".