Рэспубліканскі конкурс летапісаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
У чэрвені 2020 года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу летапісаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю.
Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання іміджу ўстановы дадатковай адукацыі праз азнаямленне з яго гісторыяй, традыцыямі і дасягненнямі педагагічнага калектыву ў адукацыйным працэсе.
На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 58 конкурсных матэрыялаў, якія раскрываюць гісторыю развіцця дзіцячага турызму і краязнаўства на тэрыторыі рэгіёнаў, найбольш адметныя старонкі гісторыі ўстановы, яе традыцыі і дасягненні, дзейнасць педагогаў установы, навучэнцаў і выпускнікоў, інш.
Па выніках ацэнкі конкурсных матэрыялаў рэспубліканскім журы вызначаны пераможцы і прызёры сярод аднапрофільных і шматпрофільных устаноў у шэрагу намінацый.
Дыпломамі І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
У намінацыі "Лепшы летапіс абласной установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю"
Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
У намінацыі "Лепшы летапіс раённай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю"
Слуцкі цэнтр турызму
Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі "Ветразь" Мінскага раёна
У намінацыі "Лепшы летапіс рэспубліканскай шматпрофільнай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства
У намінацыі "Лепшы летапіс абласной шматпрофільнай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
У намінацыі "Лепшы летапіс раённай шматпрофільнай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі
Віншуем пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу!!
Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу летапісаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі