Рэспубліканскі конкурс музеяў баявой славы "Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем"

У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства завяршылася падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы «Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем».

Конкурс праводзіўся ў рамках рэспубліканскай акцыі "Вялікай Перамозе - 75!" і прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На рэспубліканскі этап конкурсу з устаноў адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны паступіла 205 работ. У намінацыі "Лепшы музей ваенна-гістарычнага профілю" прадстаўлена 40 матэрыялаў, у намінацыі "Музейная афіша" (у выглядзе інфармацыйна-рэкламных выданняў і відэаролікаў) - 120 матэрыялаў, у намінацыі - "Музейны адукацыйны праект" - 45 матэрыялаў.

У конкурсных работах удзельнікі прадставілі адукацыйную, экспазіцыйную, фондавую і культурна-асветніцкую дзейнасць музея, прэзентавалі візітоўку свайго музея, а таксама прадставілі творчыя праекты, накіраваныя на ўцягванне навучэнцаў у музейна-адукацыйную дзейнасць, распрацоўкі планаў-канспектаў музейных заняткаў, сцэнары, дыдактычныя матэрыялы. .

Па выніках ацэнкі конкурсных матэрыялаў рэспубліканскім журы былі вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы "Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем".

Дыпломамі I ступені Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

У намінацыі Лепшы музей ваенна-гістарычнага профілю»:

Эльяшэвіч Павел Паўлавіч, кіраўнік музея ДУА "Гімназія № 1 г. Ваўкавыска" Гродзенскай вобласці;

Эйсмант Ларыса Уладзіміраўна, кіраўнік музея ДУА «Луненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета» Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У намінацыі “Музейная афіша” – інфармацыйна-рэкламнае выданне:

Макарэвіч Анастасія, навучэнка ДУА "Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М.Машэрава" (кіраўнік Шчэнікава Людміла Іванаўна, кіраўнік музея);

творчы калектыў УА "Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж" (кіраўнікі: Жукава Наталля Іванаўна, метадыст і Афанасьеў Андрэй Уладзіміравіч, выкладчык);

творчы калектыў ДУА "Сярэдняя школа № 17 г. Барысава" Мінскай вобласці (кіраўнік Холіна Тамара Аляксандраўна, кіраўнік музея).

У намінацыі “Музейная афіша” ‒ відэаролік:

творчы калектыў ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" (кіраўнікі: Цітова Наталля Іванаўна, кіраўнік музея і Шапіра Алена Анатольеўна, метадыст);

творчы калектыў УА «Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж» (кіраўнікі: Жукава Наталля Іванаўна, метадыст, Афанасьеў Андрэй Уладзіміравіч, выкладчык і Гарленка Ірына Віктараўна, майстар вытворчага навучання).

У намінацыі "Музейны адукацыйны праект":

Скарына Галіна Васільеўна, кіраўнік музея ДУА "Гімназія г. Белаазёрска" Брэсцкай вобласці;

Іванова Юлія Міхайлаўна, Філіпава Іна Уладзіміраўна і Лубчонак Алег Валянцінавіч, педагогі ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка» Віцебскай вобласці.

Віншуем пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу!!!

З работамі пераможцаў можна пазнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў раздзеле "Музеі ўстаноў адукацыі".

Вынікі рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы музеяў баявой славы "Іх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем".

Удзельнікі Рэспубліканскага конкурсу музеяў баявой славы ў праграме "Новая раніца" на РТР-Беларусь

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: