Рэспубліканскі конкурс музеяў устаноў адукацыі, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
З мэтай захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і ўвекавечанні імён ахвяр, воінаў, якія змагаліся на беларускай зямлі і загінулі за яе свабоду ў рамках міжнароднай акцыі памяці "У Славу агульнай Перамогі" арганізаваны ўдзел устаноў адукацыі ў рэспубліканскім конкурсе музеяў устаноў адукацыі, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
У конкурсе прынялі ўдзел 350 устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны, якія прадставілі свае распрацоўкі ў трох намінацыях. У студзені Рэспубліканскім цэнтрам, сумесна з іншымі суарганізатарамі, падведзены вынікі конкурсу і вызначаны яго пераможцы.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу адбудзецца 23 красавіка 2020 года.
ВЫНІКІ рэспубліканскага конкурсу школьных музеяў «У славу агульнай Перамогі»
ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім конкурсе школьных музеяў "У славу агульнай Перамогі"