Рэспубліканскі конкурс на лепшы пошукавы атрад
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшы пошукавы атрад, які праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем".
Конкурс праводзіўся ў перыяд з сакавіка па чэрвень б.г. па трох намінацыях: «Лепшая арганізацыя пошукавай працы з навучэнцамі», «Перамогу ўшаноўваем, герояў памятаем», «Пошук. Знаходкі. Адкрыцці».
У намінацыі "Лепшая арганізацыя пошукавай работы з навучэнцамі" прадстаўлялася справаздача аб дзейнасці пошукавага аб'яднання навучэнцаў, якая ўключала: апісанне напрамкаў і форм работы аб'яднання, прыклады пошукавай і даследчай дзейнасці, дасягненні, работу па папулярызацыі сваёй дзейнасці і інш.
Пераможцамі сталі Дзенісенка П.У., Гомельскае кадэцкае вучылішча і Скарына Г.В., Гімназія г.Белаазёрска.
У намінацыі «Перамогу шануем, герояў памятаем» быў прадстаўлены відэаролік аб дзейнасці пошукавага аб'яднання (яго гісторыя, традыцыі, мэты, напрамкі дзейнасці і інш.).
Лепшым стаў відэаролік, прадстаўлены пошукавым атрадам "Пошук-56". Сапоцкінскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.
Самай шматлікай па колькасці работ стала намінацыя - «Пошук. Знаходкі. Адкрыцці». Удзельнікам было прапанавана падрыхтаваць творчы праект па адной з тэм пошукавага задання ("Па старонках гісторыі маёй малой Радзімы", "Подзвігам слаўныя твае землякі", "Партызанскімі сцежкамі"), выкананы ў выглядзе даследчай працы, прэзентацыі, відэафільма, альбома-летапісу.
Сярод пераможцаў:
даследчыя працы - Рабко Міхаіл, Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя Капыльскага раёна;
Тарасевіч Дыяна, Міхалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Бабруйскага раёна;
альбом-летапіс – пошукавая група Сярэдняй школы № 1 г. Кобрына;
відэафільм – Банцэвіч Вераніка, Гімназія № 10 г. Гродна;
Крэчка Аляксандр, Сярэдняя школа №3 г.п. Зэльва;
Пятроўскі Алег, Сярэдняя школа №19 г. Магілёва;
прэзентацыя – Яфрэмава Яніна, Сярэдняя школа №2 г.п. Хоцімска;
Усяго на конкурс паступіла 179 конкурсных работ, прадстаўленых установамі адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны.
Даведачна: Брэсцкая вобласць - 17, Віцебская - 14, Гомельская - 23, Гродзенская - 47, Магілёўская - 49, Мінская - 19, г. Мінск - 10.
21 чэрвеня б.г. адбылася рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў, прысвечаная 80-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у рамках якой было прадстаўлена 24 даследчыя праекты, прысвечаныя тэматыцы вайны. Канферэнцыя транслявалася на платформе "Патрыёт.by".
Пазнаёміцца з дзейнасцю пошукавых аб'яднанняў навучэнцаў можна на канале youtube па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=Oyty5mlRVbI&list=PLXZUjak3m7kH-NcwJeWA4r0Oiv9j8sM9Q
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты - дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Віншуем пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу!!
Спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу