Вынікі рэспубліканскага конкурсу "У кожнага часу свае героі"
Вынікі рэспубліканскага конкурсу "У кожнага часу свае героі" былі падведзены на працягу сакавіка 2022 года.
Конкурс накіраваны на прыцягненне навучэнцаў да пошукавай і даследчай дзейнасці па вывучэнні асобных старонак гісторыі і захаванні памяці аб воінах-інтэрнацыяналістах, да ўдзелу ў праектах сферы сацыяльнай творчасці, а таксама на выяўленне і распаўсюджванне эфектыўных форм і метадаў работы педагагічных работнікаў устаноў адукацыі па патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў. .
На конкурс было прадстаўлена каля 1000 даследчых і творчых праектаў навучэнцаў і педагагічных работнікаў з усіх рэгіёнаў краіны.
Найбольшая колькасць работ была прадстаўлена ўстановамі адукацыі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Нагадаем, конкурс праходзіў па 4 намінацыях: для навучэнцаў – «Час выбраў нас…» і «Да подзвігу герояў дакраніся», для педагагічных работнікаў намінацыі – «Афганская вайна – жывая памяць» і «Па старонках той вайны».
У намінацыі "Час выбраў нас..." абавязковым было даследаванне жыцця і дзейнасці асобы, імя, якой прысвоена якому-небудзь аб'екту свайго населенага пункта, заснаванае на архіўных дакументах і ўспамінах, а таксама апісанне мерапрыемстваў па захаванні і ўшанаванні памяці аб дадзенай асобе.
Пераможцамі у дадзенай намінацыі сталі: Кесарава Ілона, сярэдняя школа № 2 г. Асіповічы Магілёўскай вобласці і Прахораня Віялета, Блужскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа імя М.Чэпіка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
У намінацыі «Да подзвігу герояў дакраніся» з дапамогай створаных творчых праектаў – малюнкаў і плакатаў, відэаролікаў, праведзеных сацыяльных акцый, навучэнцы павінны былі паказаць уласнае бачанне Афганскай вайны і ўдзел у ёй сваіх землякоў.
Пераможцамі у дадзенай намінацыі сталі:
у напрамку «Наглядная прадукцыя» – Драздоў Іван, Вольгаўская яслі-сад – базавая школа Віцебскага раёна, Керасева Аляксандра, Сухараўскі яслі-сад – сярэдняя школа імя Ю.М.Двужыльнага Магілёўскай вобласці, Цішкевіч Дыяна, Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж Брэсцкай вобласці;
у напрамку «Сацыяльная акцыя» - Самойленка Уладзіслаў, Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж Віцебскай вобласці;
у напрамку «Відэаролік» - Бабіч Марыя, Самсонаў Яўген, Мастоўскі Данііл, Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж Мінскай вобласці і піянерская дружына імя В.Чуешава, пошукава-краязнаўчы клуб "Скарынычы" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Гомеля".
У намінацыі "Афганская вайна - жывая памяць" педагогам у сваіх матэрыялах неабходна было прадставіць матэрыял аб дзейнасці музеяў і асобных экспазіцый устаноў адукацыі, прысвечаных падзеям і асобам Афганскай вайны 1979-1989 гг.
Найбольшую колькасць работ змяшчалі матэрыял аб дзейнасці экспазіцый музеяў.
Пераможцам у дадзенай намінацыі стаў Якшук Сяргей Сяргеевіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 131 г. Мінска.
У намінацыі "Па старонках той вайны" ацэньваліся тэматычныя метадычныя распрацоўкі педагогаў: планы-канспекты ўрокаў, заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах і музеях, матэрыялы правядзення класных і інфармацыйных гадзін, інтэрактыўных гульняў, віктарын і квэстаў, сцэнарыі ўрокаў мужнасці і літаратурна-музычных кампазіцый, распрацоўкі інтэрнет-сайтаў і інш.
Пераможцамі у дадзенай намінацыі сталі: Улазоўская Лілія Леанідаўна, настаўнік гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін Маляціцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячага сада – сярэдняй школы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, Нахамчык Кацярына Уладзіміраўна, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага каледжа. і Садовік Вольга Анатольеўна, педагог-арганізатар Палаца дзіцячай творчасці г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Па выніках конкурсу дапоўнены інфармацыйны рэсурс "Кніга памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў", створана тэматычная ўкладка, якая змяшчае метадычныя распрацоўкі ў дапамогу педагогам, а таксама каталог малюнкаў, прадстаўленых на конкурс.
З дадзенымі матэрыяламі можна азнаёміцца на інтэрактыўнай платформе "Патрыёт.by" (patriot.rcek.by).
Спіс пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу "У кожнага часу свае героі"