Рэспубліканскі маладзёжны фестываль "Жыццё ў стылі ЭКА"
21 - 22 красавіка 2022 года ва Установе адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" адбыўся рэспубліканскі маладзёжны фестываль "Жыццё ў стылі ЭКА".
Рэспубліканскі фестываль праходзіў у мэтах патрыятычнага выхавання моладзі шляхам уключэння ў дзейнасць па захаванні прыроднай спадчыны і ахову навакольнага асяроддзя.
У рэспубліканскім фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, савета маладых вучоных рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў" пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, маладзёжныя паслы устойлівага развіцця, пераможцы праекта "100 ідэй для Беларусі", пераможцы і прызёры рэспубліканскіх экалагічных мерапрыемстваў.
У першы дзень рэспубліканскага фестывалю 21 красавіка 2022 года праходзіла навукова - даследчая канферэнцыя з міжнародным удзелам "Экалогія: крок у навуку".
У рамках канферэнцыі працавалі секцыі па экалагічных напрамках (экалогія горада, рэсурсазберажэнне і рацыянальнае прыродакарыстанне, біяразнастайнасць, даследчая дзейнасць і інавацыйныя тэхналогіі, геалогія).
ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ НАЎКОВА – ДАСЛЕДЧАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
Навучэнцы ўстаноў адукацыі прынялі ўдзел у выставе-прэзентацыі даследчых праектаў навучэнцаў "Экалагічнае асяроддзе і зялёная будучыня" па напрамках:
− музеі прыроды;
− зялёныя школы;
− даследчая дзейнасць вучняў;
− рэсурсазберажэнне і рацыянальнае прыродакарыстанне;
− школьныя лясніцтвы;
− навучальныя экалагічныя сцежкі.
ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ ВЫСТАВЫ-ПРЭЗЕНТАЦЫІ ДАСЛЕДЧЫХ ПРАЕКТАЎ ВУЧНЯЎ
22 красавіка 2022 года адбылася дыскусійная пляцоўка «Будучыня планеты ў руках маладых», дзе абмеркавалі захаванне прыроднай спадчыны.
У дыялогу з навучэнцамі прынялі ўдзел: Худык Андрэй Паўлавіч, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Іванец Андрэй Іванавіч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, член Савета Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Габрыэла Івона Акімава, намеснік Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь.
ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ ДЫСКУСІЙНАЙ пляцоўкі
У гэты ж дзень на тэрыторыі цэнтра прайшла экалагічная акцыя "Дрэва героя": удзельнікі фестывалю і ганаровыя госці заклалі памятную алею да Дня Перамогі і Года гістарычнай памяці. Акцыя ініцыяваная Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ ЭКАЛАГІЧНАЙ АКЦЫІ
Рэспубліканскі фестываль праходзіў у вочным і анлайн фарматах.