Рэспубліканскі водны конкурс даследчых праектаў

У мэтах развіцця навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці вучняў у сферы аховы водных рэсурсаў у маі 2021 года пройдзе Рэспубліканскі водны конкурс даследчых праектаў.

Рэспубліканскі водны конкурс даследчых праектаў праводзіцца штогод з 2007 года і з'яўляецца нацыянальным этапам Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых і прыкладных праектаў навучэнцаў па захаванні водных рэсурсаў "Стакгольмскі Юніёрскі Водны Прыз" (Stockholm Junior Water Prize - SJWP), які праходзіць World Water Week) у г. Стакгольме, Швецыя, пад патранажам кронпрынцэсы Швецыі Вікторыі.

Арганізацыю і правядзенне нацыянальнага этапу Міжнароднага юніёрскага воднага конкурсу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" з актыўнай падтрымкай Унітарнага прадпрыемства "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь". Праекты нацыянальнага этапа прэзентуюцца аўтарамі толькі на англійскай мове.

Дадатковую інфармацыю аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу можна атрымаць па тэлефоне: 8(017)231-95-71 (аддзел навукова-даследчай і праектнай дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра).

УМОВЫ правядзення рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў.

ЗАЯЎКА на ўдзел у другім (рэспубліканскім) этапе рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: