Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў, прысвечаныя Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту
Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў, прысвечаныя Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту прайшлі 12-13 кастрычніка 2023 года.
Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні праводзіліся з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз іх далучэнне да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.
Арганізатарамі рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў выступалі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім рэлігійным аб’яднаннем «Беларуская Праваслаўная Царква», Цэнтрам праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай царквы.
У рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях прынялі удзел навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны, якія займаюцца даследчай дзейнасцю па вывучэнні тэмы праваслаўя на тэрыторыі малой радзімы, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай царквы, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднання,.
У рамках праграмы рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў праведзены:
пленарнае паседжанне;
секцыі «Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага ўзбагачэння»
секцыі «Сакральная культура: матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці праваслаўнага краязнаўства»;
адукацыйная экскурсійная праграма.
Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні садзейнічаюць абагульненню і далейшаму выкарыстанню ў адукацыйным працэсе напрацовак навучэнцаў у накірунку праваслаўнага краязнаўства, стварэнню адзінага інфармацыйнага кантэнту па праваслаўнаму краязнаўству, наданню навучэнцам новага імпульсу ў развіцці праваслаўнага краязнаўства.