Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў

29–30 кастрычніка 2025 года прайшлі рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў «Праваслаўнае краязнаўства як рэсурс духоўна-маральнага станаўлення асобы».

Суарганізатар правядзення рэспубліканскіх чытанняў – Цэнтр праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Рэспубліканскія чытанні праводзіліся з мэтай далучэння навучэнцаў да каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства, абагульнення і далейшага выкарыстання напрацовак навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства ў адукацыйным працэсе.

Пленарнае пасяджэнне рэспубліканскіх чытанняў прайшло на базе Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і пачалося са зварота да яго ўдзельнікаў Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванавіча Іванца і Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна.

Ад Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама з прывітальным словам да ўдзельнікаў рэспубліканскіх чытанняў звярнулася першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі Курганская Галіна Уладзіміраўна. 

На пленарным пасяджэнні выступілі Валько Святлана Віктараўна, начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама, Падліпская Зоя Іванаўна, дырэктар Цэнтра праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаірэй Генадзь Логін, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, адказны за арганізацыю работы Навагрудскай епархіі ў галіне царкоўнага краязнаўства, а таксама навучэнцы з устаноў адукацыі, якія прадставілі свае ўласныя даследаванні матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства малой радзімы.

На другі дзень рэспубліканскіх чытанняў яго ўдзельнікі наведалі музей Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай, Крыпту Храма-помніка, а таксама сустрэліся з протаіерэем Фёдарам Поўным, старшынёй Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, які звярнуўся з настаўленчымі словамі да ўдзельнікаў чытанняў.

Прэзентацыя вынікаў дзейнасці навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства атрымала працяг падчас работы секцый «Голас праваслаўных святынь» і «Край, асвечаны верай» на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Прэзентацыйныя матэрыялы навучэнцаў былі адметны высокім змястоўным ўзроўнем, што было адзначана арганізатарамі, запрошанымі гасцямі і педагогамі.

Праграма Рэспубліканскіх краязнаўчых праваслаўных чытанняў навучэнцаў 

Зборнік матэрыялаў рэспубліканскіх чытанняў

Фотаматэрыялы чытанняў

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: