Рэспубліканскае экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся"

Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з унітарным прадпрыемствам "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізуецца і праводзіцца Р.эспубліканская экалагічная імпрэза па ўборцы смецця «Мы клапоцімся».

Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі моладзі да сучаснай экалагічнай сітуацыі ў гарадах і раёнах Рэспублікі Беларусь і на прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.

Дата правядзення Экалагічнага мерапрыемства: адзін дзень (субота) у перыяд з 25 верасня 2021 года да 09 кастрычніка 2021 года.

Удзельнікамі могуць стаць каманды навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Форма заяўкі на ўдзел у Экалагічным мерапрыемстве запаўняецца і накіроўваецца па электроннай пошце ecology_eco@mail.ru.

Умовы правядзення Рэспубліканскага экалагічнага мерапрыемства па ўборцы смецця "Мы клапоцімся".

Форма справаздачы аб правядзенні Экалагічнага мерапрыемства.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: