Рэспубліканскае метадычнае аб'яднанне арганізатараў музейнай справы
У адпаведнасці з планам работы рэспубліканскага метадычнага аб'яднання арганізатараў музейнай справы 29 лістапада 2021 года адбылося чарговае паседжанне з удзельнікамі метадаб'яднання.
У пасяджэнні прынялі ўдзел 32 педагагічныя работнікі – удзельнікі метадаб'яднання, каардынатары музейнай справы ў рэгіёнах.
Пасяджэнне праходзіла ў анлайн-рэжыме ў форме прэзентацыйнай пляцоўкі па тэме «Музейныя практыкі ў адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі».
Музей установы адукацыі валодае вялікім патэнцыялам у навучанні і выхаванні навучэнцаў. Правядзенне музейных заняткаў, урокаў, музейных гульняў з выкарыстаннем рэсурсаў музея робіць гэты працэс больш актыўным, змястоўным і пазнавальным.
Сучасны музей арыентаваны на пошук новых форм культурна-адукацыйнай дзейнасці і ўцягвання навучэнцаў у музейна-адукацыйнае асяроддзе. Выкарыстанне інтэрактыўных форм, прымяненне новых прыёмаў да традыцыйных форм, дазваляе актывізаваць пазнавальную дзейнасць навучэнцаў, а таксама развіваць іх інтэлектуальныя здольнасці, камунікатыўныя якасці, стымуляваць творчую ініцыятыву.
У рамках гэтага пасяджэння ўдзельнікі метадаб'яднання пазнаёміліся з праектамі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшая метадычная разпрацоўка музейнага занятку" з пункту гледжання методыкі праектавання музейных заняткаў і музейных гульняў, асаблівасцей іх правядзення.
Былі прадэманстраваны відэа элементы правядзення музейных заняткаў (у форме экскурсіі з элементамі персаніфікацыі і тэатралізацыі, экскурсіі-рэканструкцыі, майстар-класа) і музейных гульняў (квестаў, гульняў-даведнікаў, настольных і камп'ютарных гульняў), прапанаваны рэкамендацыі і дадатковыя рэсурсы ў дапамогу педагогам.
Прадстаўлены вопыт будзе карысны кіраўнікам музеяў, педагогам дадатковай адукацыі, класным кіраўнікам, настаўнікам-прадметнікам для выкарыстання ў вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, а таксама можа быць выкарыстаны як метадычная аснова для стварэння такіх распрацовак.
З матэрыяламі выступаў можна пазнаёміцца перайшоўшы па спасылках.
Выступленні былі прадстаўлены па наступнай тэматыцы:
Выкарыстанне інтэрактыўных форм работы ў школьным музеі ў рамках метадычнага праекта "Хлеб усяму галава". Прэзентацыя
Архіпаў Сяргей Аляксеевіч, Валчкова Таццяна Ісакаўна, настаўнікі гісторыі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Быхава» Магілёўскай вобласці
Інтэрактыўныя прыёмы і метады ўцягвання навучэнцаў у музейную дзейнасць. Прэзентацыя. Даклад
Габіс Францішка Францаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Радунская сярэдняя школа» Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Выкарыстанне гульнявых тэхналогій пры правядзенні музейных урокаў. Прэзентацыя. Даклад
Цітова Наталля Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
Гульнявы квэст-даведнік як эфектыўная форма арганізацыі інтэрактыўнага музейнага асяроддзя. Прэзентацыя. Даклад
Ганчарова Наталля Міхайлаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА "Сярэдняя школа № 8 г. Гродна"
Квэст як інтэрактыўная форма музейна-педагагічнай дзейнасці. Прэзентацыя. Даклад
Язерская Наталля Вячаславаўна, кіраўнік музея ДУА «Сярэдняя школа № 9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М.Халасцякова»
Музейныя гульні як сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Даклад
Хмялёў Алег Уладзіміравіч, настаўнік працоўнага навучання ДУА «Мсціслаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення»