
Семінар па актуальных напрамках развіцця раслінаводства і фларыстыкі
23 красавіка 2020 года ва ўстанове адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" адбыўся семінар па актуальных напрамках развіцця раслінаводства і фларыстыкі для метадыстаў і педагогаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Семінар праходзіў у форме вэбінара з супрацоўнікамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і РУП "Інстытут агародніцтва" -адзінага ў рэспубліцы даследчага, навукова-метадычнага і каардынацыйнага цэнтра па агародніцтве.
У рамках вэбінара разглядаліся пытанні арганізацыі і правядзення рэспубліканскіх конкурсаў:
– па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі»;
– па фларыстыцы «Кветкі перамогі»;
– конкурсу-выставы «Юнат – 2020».
Загадчык сектара бабовых агароднінных культур РУП "Інстытут агародніцтва" Пашкевіч Ганна Міхайлаўна праінфармавала ўдзельнікаў семінара аб сучасных напрамках у агародніцтве прэзентацыйным выступленнем з практычным яго суправаджэннем.
Семінар у рэжыме онлайн выклікаў цікавасць удзельнікаў, якія атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, якія ў іх узніклі.
Інфармацыйныя і відэа-матэрыялы:
Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага конкурсу па фларыстыцы "Кветкі перамогі"
Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага конкурсу-выставы "Юнат - 2020"
Сучасныя напрамкі ў агародніцтве
