Серыя адукацыйных семінараў "Метады ацэнкі дакладнасці вынікаў эксперыментальнай работы навучэнцаў"
У перыяд з лістапада па снежань 2021 года ў адпаведнасці з планам работы рэспубліканскага метадычнага аб'яднання "Навукова-даследчая дзейнасць" Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства была праведзена серыя адукацыйных семінараў "Метады ацэнкі дакладнасці вынікаў эксперыментальнай работы навучэнцаў" у анлайн-фармаце.
Удзельнікамі семінараў выступілі больш за 600 педагагічных работнікаў, якія вядуць даследчую і праектную дзейнасць са школьнікамі ва ўстановах адукацыі ўсіх рэгіёнаў нашай краіны.
У ходзе заняткаў педагогі азнаёміліся з асноўнымі метадамі статыстычнага аналізу вынікаў эксперыментальнай работы навучэнцаў, спосабамі ацэнкі дакладнасці атрыманых даных, правіламі абгрунтавання высноў даследчай работы і спосабамі прадстаўлення даных.
Таксама ўдзельнікі семінараў азнаёміліся з выкарыстаннем універсальных камп'ютарных праграм, якія даюць магчымасць аўтаматызаваць працэс статыстычнага аналізу, апрацоўваць і прадстаўляць статыстычныя даныя.