"Школа біялогіі"
С 1 сентября 2022 года объявляется набор и регистрация в «Школу биологии» на 2022 / 2023 учебный год заочной формы обучения с элементами дистанционных образовательных технологий для учащихся 7-8 и 9-11 классов
Для записи в «Школу биологии» Вам трэба:
1. Запоўніць заяўку на навучанне для 7-8 класа ці 9-11 класа.
2. Памер единовременного вступительного взноса – 36.00 рублей. Возможна оплата через ЕРИП. (Прыкладанне СКАЧАЦЬ)
3. Адправіць поштай:
заяву аб залічэнні і згоду на фота і відэаздымку (СКАЧАЦЬ) прыклад запаўнення;
ксеракопію пасведчання аб нараджэнні/апошняй старонкі пашпарта
копію квітанцыі аб аплаце навучання
2 заполненных бланка договора (СКАЧАЦЬ) прыклад запаўнення;
па адрасе: 220114, г. Мінск, вул. Макаёнка, 8, з паметкай для "Школы біялогіі"
Прыкласці да дакументаў пусты канверт з маркамі і пазначыць адрас атрымальніка ў правай ніжняй частцы канверта. Адрас атрымальніка - гэта вашы П.І.І., адрас пражывання і індэкс.
Прием заявлений и всех документов осуществляется на протяжении учебного года.
Кантактны тэлефон: 8(017) 2729178
У мэтах сацыяльнай падтрымкі розных катэгорый навучэнцаў устаноўлены скідкі на кошт адукацыйных паслуг у памеры 20% ад кошту паслугі для наступнай катэгорыі навучэнцаў:
- для дзяцей са шматдзетных сем'яў, якія маюць 3-х і больш непаўналетніх дзяцей;
- Для дзяцей, дзе абодва або адзін з бацькоў з'яўляюцца інвалідамі 1 або 2 групы (непрацоўнай);
- Для дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў (інвалідам з дзяцінства);
- Навучэнцам, якія занялі прызавыя месцы на рэспубліканскіх мерапрыемствах, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (па рашэнню адміністрацыі цэнтра).
Прыняць да ведама, што скідкі прадастаўляюцца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготу.
Банкаўскія рэквізіты для пералічэння аплаты за навучанне
Атрымальнік: Учреждение образования «Республиканский центр экологии и краеведения» 220114, г. Минск, ул. Макаенка, 8
Р/р BY04 AKBB 3632 9126 2000 7530 0000 ЦБП № 514 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск, вул. Сурганава, 47а, БІК AKBBBY2Х, УНП-190209667, АКПА-37534682
Прызначэнне плацяжу: оплата за обучение в «Школе биологии» заочной формы обучения
Аб Школе біялогіі
Школа працуе з мэтай узбагачэння ведаў навучэнцаў па біялогіі, падрыхтоўкі навучэнцаў да гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядаў, і цэнтралізаванага тэсціравання па біялогіі.
Навучанне ў Школе праводзіцца па асноўных біялагічных дысцыплінах: батаніка, заалогія, цыталогія і гісталогія, анатомія і фізіялогія чалавека, малекулярная біялогія, генетыка, біяхімія і экалогія. Учеба в Школе проводится в дистанционной и очной формах. К работе в Школе привлекаются ученые и специалисты ведущих ВУЗов страны.
Вучні Школы біялогіі адзін раз у месяц атрымліваюць кантрольныя пытанні, навучальныя даведачныя матэрыялы (спіс літаратуры, лекцыйны і іншы даведачны навучальны матэрыял, спасылкі на інтэрнет-рэсурсы). Навучальны матэрыял размяшчаецца ў працоўным кабінеце пад паролем. Пароль высылаецца па электроннай пошце кожнаму вучню (паведамляецца пры запаўненні заяўкі на навучанне). Кожны навучэнец штомесяц выконвае 1 кантрольную работу, якая складаецца не менш як з 20 пытанняў і заданняў. Усяго за навучальны год павінны быць выкананы 8 кантрольных работ. Тэрмін выканання заданняў кожнага тура кантрольных работ - 2 тыдні з моманту размяшчэння заданняў у працоўным кабінеце. Навучэнцы ва ўстаноўлены час адпраўляюць выкананыя работы ў Школу. На працягу кожнага тура запланавана правядзенне кансультацый праз электронную пошту і сацыяльную сетку ВКонтакте.
Па выніках завочных тураў навучэнцы, якія выканалі кантрольныя заданні, запрашаюцца для ўдзелу ў вочных зборах, заняткі якіх складаюцца ў асноўным з практычнай часткі выканання адукацыйнай праграмы і азнаямленчых экскурсій у вядучыя навуковыя і адукацыйныя ўстановы. У канцы кожнага месяца вынікі выканання кантрольных работ і правільныя адказы на заданні будуць размяшчацца для азнаямлення ў працоўным кабінеце.
Вочны тур (зборы) уключае лекцыі па найбольш складаных тэмах розных біялагічных дысцыплін, правядзенне лабараторных і практычных работ, а таксама тэматычныя экскурсіі. Вочныя зборы праводзяцца 1 раз у год у час летніх канікулаў у рамках рэспубліканскага аздараўленчага лагера, на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" па адрасе: г. Мінск, вул. Макаёнка, 8.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас збораў, праграму вольнага часу ажыццяўляюцца навучэнцамі за ўласныя сродкі.
Фотохронику сборов (лагеря) 2021 можно посмотреть тут.
Нагадваем, што пытанні можна задаваць па тэлефоне: (8017) 2729178 або дасылаць на электронную скрыню ecoschool.rbsh@gmail.com
У Школу прымаюцца навучэнцы 7-8 і 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на падставе дасланых заяў. З кожным навучэнцам заключаецца дагавор аб аказанні платных паслуг у сферы адукацыі.