Спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі 2022

10-12 сакавіка 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (г. Мінск, вул. Лук'яновіча, 18) адбудуцца спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі 2022 года.

Спаборніцтвы праводзяцца ў два этапы. 11 сакавіка адбудуцца кваліфікацыйныя сэты. Спартсменам будзе прадастаўлена 2 гадзіны лажання і не менш як 12 боўлдэрынгавых трас. Праходжанне кожнай трасы ацэньваецца ў балах: ТОР "flash" - 10 балаў, ТАР "red point" - 8 балаў, bonus "flash" - 4 балы, bonus "red point" - 3 бал. Да заліку прымаецца сума балаў на ўсіх пройдзеных трасах.

У фінал адбіраюцца 6 юнакоў і 6 дзяўчат у кожнай узроставай групе (не больш за 50% ад агульнай колькасці стартаваўшых удзельнікаў у кожнай узроставай групе). Фіналы па ўсіх узроставых групах пройдуць 12 сакавіка з 16.00 да 18.00.

Удакладняючую інфармацыю аб рэспубліканскіх спаборніцтвах можна атрымаць па тэлефонах 8 017 3771597 (Петрыкевіч Ігар Уладзіміравіч) і на сайце арганізатара (http://rcek.by)

УМОВЫ да палажэння аб правядзенні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі (Скалалажанне спартыўнае, 10-12.03.2022)

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: