Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму
З 16 па 19 траўня ва ўрочышчы «Белы бераг» Бабруйскага раёна
Магілёўскай вобласці адбыліся спаборніцтвы па турысцка-
прыкладным шматбор'і ў тэхніцы пешаходнага турызму
Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.
Праграма спаборніцтва ўключала тры дыстанцыі (камандная доўгая, асабістая кароткая і камандная кароткая) для дзвюх узроставых груп. У трохбор'і, па суме трох дыстанцый, у першай групе (спартсмены 2004-2005 года нараджэння) месцы размеркаваліся наступным чынам: на першым месцы каманда Віцебскай вобласці, на другім - каманда Магілёўскай вобласці, на трэцім - каманда Брэсцкай вобласці. У другой узроставай групе (спартсмены 2001-2003 года нараджэння) пераможцам стала каманда Мінскай вобласці, на другім месцы размясцілася каманда Брэсцкай вобласці, на трэцім - Магілёўскай вобласці.
Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў, жадаем паспяховых стартаў і новых перамог!