У рамках святкавання міжнароднага Дня аховы навакольнага асяроддзя

5 чэрвеня больш чым у 100 краінах свету адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя і з'яўляецца адной з найважнейшых падзей экалагічнага календара, а ў Рэспубліцы Беларусь - Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Заснаваны Дзень Генеральнай асамблеяй ААН у 1972 годзе. Выбар даты звязаны з тым, што ў гэты дзень у Стакгольме (Швецыя) адкрылася Канферэнцыя ААН па праблемах навакольнага чалавека.

 У 2020 годзе тэма гэтага Дня прысвечана захаванню біялагічнай разнастайнасці.

Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства надае вялікую ўвагу экалагічнаму выхаванню маладога пакалення нашай краіны, фарміраванню іх правільнага стаўлення да навакольнага асяроддзя.

Нашы навучэнцы выканалі лабараторны практыкум «Выяўленне ў паветры мікраарганізмаў». У выніку якога яны вызначылі ступень забруджвання паветра ў вучэбнай лабараторыі.

А таксама прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі Цэнтра (афармленні клумбы).

Завяршальным этапам стала правядзенне флэшмобу, які быў накіраваны на прыцягненне ўвагі людзей да тэмы навакольнага асяроддзя ў нестандартным фармаце.

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: