Другія спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі 2022

18-20 сакавіка 2022 года на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (г. Мінск, вул. Лук'яновіча, 18) адбыліся спаборніцтвы па спартыўным скалалажанні ў выглядзе "боўлдэрынг" Рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і моладзі.

У рэспубліканскіх спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ўсіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Па выніках у камандным заліку пераможцамі і прызёрамі сталі:
1 група - юнакі і дзяўчаты 2009-2010 г.н.:
1 месца - каманда Мінскай вобласці
2 месца - каманда Брэсцкай вобласці
3 месца - каманда Гомельскай вобласці

2 група – юнакі і дзяўчаты 2011-2012 г.н.:
1 месца - каманда Мінскай вобласці
2 месца - каманда Магілёўскай вобласці
3 месца - каманда г. Мінска

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў! 

Дзякуем Галоўнай судзейскай калегіі спаборніцтваў на чале з галоўным суддзёй Малыжанковай Ларысай Аляксандраўнай, пастаноўшчыкам трас, а таксама Скальным камітэтам ГА «Беларуская федэрацыя альпінізму» за аказаную дапамогу ў правядзенні спаборніцтваў.

Новых перамог юным спартсменам, а паважаным педагогам творчых поспехаў.

Фотаальбом спаборніцтваў 18-20.03.2022

Спадабаўся артыкул?

Падзяліцеся: